9 лютага 2026 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Мікалая Паўлавіча Гержы (1956), кандыдата тэхнічных навук
Мікалай Паўлавіч Гержа нарадзіўся 9 лютага 1956 г. у в. Літвінкі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1963 г. пайшоў у першы клас Літвінкаўскай пачатковай школы, у 1967 г. працягваў вучобу ў Батчынскай васьмігадовай школе. Сярэднюю адукацыю Мікалай атрымаў у Якаўчыцкай сярэдняй школе Жабінкаўскага раёна.
28 ліпеня 2023 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Льва Раманавіча Казлова (1938), вучонага-гісторыка, даследчыка ў галіне гістарычнай геаграфіі і картаграфіі Беларусі, пісьменніка, выдаўца
Леў Раманавіч Казлоў нарадзіўся 28 ліпеня 1938 г. у в. Літвінкі Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці). Вялікая Айчынная вайна застала сям’ю (маці Марыю Іванаўну, бацьку Рамана Іванавіча і трохгадовага Лёву) у Пінску. Пасля вайны пераехалі ў Кобрын. У школу (сёння СШ № 1) Леў пайшоў у 1946 г. і правучыўся там сем гадоў. Далей працягваў вучобу ў сярэдняй школе № 2, якую закончыў у 1956 г. У школьныя гады любіў чытаць, выяўляў здольнасці да малявання, захапляўся гісторыяй.
23 мая 2021 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Лукіча Верхаўца (1931–2003), дзяржаўнага дзеяча, выдатніка адукацыі Рэспублікі Беларусь
Уладзімір Лукіч Верхавецнарадзіўся 23 мая 1931 г. у вёсцы Літвінкі Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1937 г. паступіў у польскую школу, скончыў два класы. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР вучыўся ў рускай школе.